Падляская мова на «Еўрабачанні»? Сёння Польшча абірае свайго прадстаўніка

Сёння, 14 лютага, у Варшаве пройдзе нацыянальны адбор Польшчы на «Еўрабачанне 2025». У прамым эфіры на тэлеканале TVP2 за пуцёўку ў Базэль пазмагаюцца 11 канкурсантаў.

Падляская мова на «Еўрабачанні»?

Сярод фаварытаў конкурсу — дуэт Sw@da & Niczos, які вылучаецца не толькі сваёй сучаснай рэйв-кампазіцыяй, але і выбарам мовы. Яны выконваюць песню «Lusterka» на падляскай мове — рэгіянальным варыянце польскай мовы, блізкім да беларускай і ўкраінскай.

Było b charašo zabyt’ pra toje
Novyj dzień, bolše boli, nowy dzień paranoji
Jak zahłušyt’ hetu bol
Mnie treba pačuć ad nowa, na sercy tolki choład
Okružaje paranoja, paranoja, paranoja…

Падляская мова хоць і не мае афіцыйнага статусу, але усё больш уваходзіць у культурнае жыццё рэгіёна. У выпадку, калі Sw@da & Niczos перамогуць у адборы, гэта стане першым выпадкам удзелу песні на падляскай мове ў гісторыі «Еўрабачання».

Галоўны фаварыт — Justyna Steczkowska

Сярод палякаў галоўнай прэтэндэнткай на перамогу лічыцца спявачка Justyna Steczkowska. Яна ўжо прадстаўляла Польшчу на «Еўрабачанні 1995», а летась спрабавала вярнуцца на конкурс, але заняла ў адборы другое месца. У гэтым годзе яна вяртаецца на сцэну нацыянальнага адбору з кампазіцыяй «GAJA».

Дзе глядзець і як будзе вызначацца пераможца

«Wielki Finał Polskich Kwalifikacji 2025» адбудзецца сёння, 14 лютага, а 20:45 па польскім часе і будзе транслявацца на тэлеканале TVP2 і праз сэрвіс TVP VOD. Пераможца будзе вызначаны шляхам галасавання тэлеглядачоў.

Ці адправіць Польшча песню на падляскай мове? Ці вярнецца Justyna Steczkowska на сцэну «Еўрабачання» праз 30 гадоў? Адказ даведаемся ўжо сёння.

Выява артыкула: Instagram / klacayu_po_fotiku