Барабаншчыца гурта «MEGARA», які у гэтым годзе прадстаўляў Сан-Марына, напісала аб гэтым у сваім твітары (X.com).
Nemo (прадстаўнік Швейцарыі, пераможца) выйграў мікрафон (прыз пераможцы »Еўрабачання« у выглядзе хрустальнага мікрафону), але я выйграла лепшае на гэтым «Еўрабачанні» – напісала музыка і дадала агульны фотаздымак з Aiko, якая ў гэтым годзе прадстаўляла Чэхію.

Фота: twitter.com/katalmagro (X.com)
У сацыяльных сетках пазітыўна ўспрынялі гэтую навіну. Хтосьці жадае новай пары шчасця, а хтосьці чакае падобнай заявы і ад прадстаўнікоў Швейцарыі і Літвы, ва ўзаемаадносінах якіх прэса і карыстальнікі інтэрнэту таксама заўважылі вельмі цеснае сяброўства.

Скрыншот з відэа, апублікаванага ў TikTok @silvester.belt
Дарэчы, пра гэта нават пісалі літоўскія медыя. Прадстаўнік Літвы Silvester Belt гэта пакуль што ніяк не каментуе і пазбягае пытанняў на гэты конт.