ORF прадставіў сцэну «Еўрабачання 2026»

Сёння ў Wiener Stadthalle адбылося афіцыйнае адкрыццё сцэны 70-га конкурсу «Еўрабачанне». Цырымонію ўзначаліў федэральны прэзідэнт Аўстрыі Alexander Van der Bellen.

Сцэна плошчай каля 2000 квадратных метраў і вагой 210 тон была пабудавана менш чым за два тыдні. У пікавыя перыяды ў працэсе ўдзельнічалі да 300 чалавек. Канструкцыя ўключае больш за 5000 квадратных метраў сцэнічных матэрыялаў, а таксама падвесную сістэму са сталёвых труб агульнай даўжынёй 816 метраў.

Асвятленне цалкам заснавана на LED і лазерных тэхналогіях: выкарыстоўваецца 2135 прыбораў і больш за 8500 індывідуальна кіраваных святлодыёдаў. Візуальную частку забяспечваюць каля 28 камер — упершыню з выкарыстаннем сістэмы ARRI Alexa 35 Cinematic LIVE, што дазволіць надаць трансляцыі больш кінематаграфічны выгляд.

Рэпетыцыі з удзелам дублёраў ужо пачаліся, а з 2 мая стартуюць афіцыйныя прагоны з артыстамі. Прамыя эфіры конкурсу запланаваныя на 12, 14 і 16 мая. Беларусы змогуць іх паглядзець на афіцыйным YouTube-канале конкурсу.

Фота ў артыкуле: eurovision.com