«Еўрабачанне» абнавіла лога да 70-годдзя конкурсу

Арганізатары прадставілі абноўленую візуальную айдэнтыку конкурсу напярэдадні яго 70-годдзя. Змены ўключаюць новыя лагатып, шрыфты і агульны дызайн, якія будуць выкарыстоўвацца на ўсіх платформах.

Новы стыль апісваецца як больш гульлівы і элегантны. Абноўлены лагатып захаваў фірмовае сэрца «Еўрабачання», аднак стаў больш простым і ўніфікаваным. Таксама быў створаны новы шрыфт пад назвай Singing Sans, які стане асноўным для камунікацыі конкурсу.

Акрамя таго, прадстаўлены новы графічны элемент — «Chameleon Heart», які адаптуецца пад краіну-гаспадара, артыстаў і тэматыку шоу. Для юбілейнага года падрыхтавана і спецыяльная 3D-версія сэрца, якая складаецца з 70 слаёў — па колькасці гадоў існавання конкурсу.

Абнаўленне брэнду распрацавана EBU у супрацоўніцтве з брытанскай студыяй PALS. Новая айдэнтыка будзе паступова ўкараняцца напярэдадні конкурсу 2026 года.