LELÉKA прадставіць Украіну на «Еўрабачанні 2026»

Пераможцай нацыянальнага адбору «Vidbir 2026» стала спявачка LELÉKA з песняй Ridnym. Менавіта яна прадставіць Украіну на «Еўрабачанні» ў Вене.

У фінале адбору ўдзельнічалі 10 артыстаў, а вынікі вызначаліся галасаваннем журы і гледачоў. З-за бяспековых абмежаванняў, а менавіта умоў ваеннага становішча, шоу традыцыйна было арганізавана ў абароненым месцы, якое часта называюць «бункерам», каб гарантаваць бяспеку ўдзельнікаў і здымачнай групы.

Другое месца заняў LAUD з кампазіцыяй LIGHTKEEPER, а фаварытка конкурсу Jerry Heil з песняй CATHARTICUS (prayer), якой фанаты прарочылі перамогу не толькі ў адборы, але і на самім «Еўрабачанні», заняла толькі трэцяе месца.

Выява артыкула: eurovision.com