Фанаты «Еўрабачання» з усяго свету чакалі гэтага тыдню: змаганне за званне найлепшай песні Еўропы пачынаецца.
Ужо сёння пройдзе першая генеральная рэпетыцыя першага паўфінала. На сцэну «Мальмё-арэны» выйдуць прадстаўнікі 18 краінаў, у тым ліку 3 краінаў, якія аўтаматычна трапляюць у фінал – Велікабрытанія, Германія і Швецыя. Таксама на рэпетыцыі ўпершыню змогуць працаваць прадстаўнікі акрэдытаваных медыя, якім дагэтуль быў забаронены праход у канцэртны зал.
Менавіта ў гэтым паўфінале выступяць амаль усе нашыя суседзі. Літва выступіць пад нумарам 03, Украіна пад нумарам 05, Польшча пад нумарам 06.
Гледачы змогуць пабачыць першы паўфінал заўтра, падчас прамога эфіру. На жаль, з вядомых прычын Беларусь не ўдзельнічае ў конкурсе з 2021 году, таму жыхары Беларусі змогуць паглядзець трансляцыю толькі на афіцыйным YouTube-канале конкурсу і без перакладу.
Выява навіны: Corinne Cumming / EBU