«Еўрабачанне 2024»: Навошта фанаты шукаюць жыллё ў Даніі калі конкурс адбудзецца ў Швецыі?

Пасля аб’яўлення Мальмё як месца правядзення наступнага конкурсу фанаты масава атакавалі сайты з прапановамі арэнды жылля. Напрыклад, на booking.com ужо праз 2 гадзіны не было даступных варыянтаў на даты з 7 па 12 траўня.

Мальмё з насельніцтвам каля 300 тысяч мае дастаткова слабы нумарны фонд. Але арганізатары, выбіраючы пляцоўку для конкурсу, малі на ўвазе, што каля шведскага Мальмё знаходзіцца Капенгаген, сталіца Даніі.

Эрэсунскі мост-тунэль, які злучае Данію і Швецыю праз праліў Эрэсун. Фота: wikipedia.org

Падарожжа ад цэнтральнага вакзалу Капенгагена да Мальмё Арэны, дзе і пройдзе «Еўрабачанне» у наступным годзе, па знакамітым Эрэсуннскім мосце-тунэлі зойме ўсяго 28 хвілін на прамым цягніку. Кошт білетаў пачынаецца з 13 еўра, а інтэрвал руху цягнікоў усяго 20 хвілін днём і 60 хвілін ноччу.

Цягнік Oresundstag. Фота: oresundstag.se

Чыгуначная станцыя Hyllie і Мальмё Арэна падчас “Еўрабачання 2013”. Фота: wikipedia.org

На гэты момант у Капенгагене яшчэ шмат варыянтаў на даты правядзення конкурсу, нават бюджэтных.

Фота: wikipedia.org