Ва Украіне прэзентавалі ўсе 11 песень фіналу Нацыянальнага адбору

У чацвер, 11 студзеня, «Суспільнае маўленне» прэзентавала песні ўдзельнікаў Нацыянальнага адбору на «Еўрабачанне-2024» і правяла лёсаванне чарговасці выступаў у фінале.

Прэс-канферэнцыя адбылася ў «Медыяцэнтры «Украіна – Укрінформ» з удзелам усіх 11 фіналістаў Нацыянальнага адбору, якія збяруцца на адной сцэне 3 лютага, каб заваяваць права прадстаўляць Украіну на Еўрабачанні 2024.

Фіналісты адбору праспяваюць свае конкурсныя кампазіцыі ў наступным парадку:

  1. YAKTAK — Lalala;
  2. INGRET — Keeper;
  3. NAZVA — Slavic English;
  4. ANKA — “Палала”;
  5. Drevo — Endless Chain;
  6. alyona alyona & Jerry Heil — Teresa & Maria;
  7. MÉLOVIN — DREAMER;
  8. SKYLERR — Time Is Running Out;
  9. Ziferblat — Place I Call Home;
  10. YAGODY — Tsunamia;
  11. NAHABA — GLASSS.

На 19 студзеня фанаты конкурсу і букмекеры называюць галоўным фаварытам адбору дуэт alyona alyona & Jerry Heil з песняй «Teresa & Maria». Трэк атрымаў добрыя водгукі ад замежных гледачоў, а таксама ўзначаліў топы ва ўсіх музычных стрымінгавых сэрвісах. А шматлікія карыстальнікі TikTok называюць песню «Teresa & Maria» адзінай годнай, каб прадставіць Украіну на Еўрабачанні ў Мальмё.

Фінал Нацыянальнага адбору пройдзе 3 лютага ў фармаце тэлеканцэрта. Як і ў мінулыя гады, пераможца адбору і прадстаўнік Украіны на «Еўрабачанні-2024» будуць вызначаны па выніках галасавання журы і гледачоў. Нават склад журы фіналу ўкраінцы выберуць праз інтэрнэт-галасаванне.