NAVIBAND: 10 гадоў на сцэне

25 траўня 2024 года ў Варшаве адбыўся доўгачаканы канцэрт беларускага гурта NAVIBAND, прысвечаны дзесяцігоддзю калектыву. Аматарам «Еўрабачання» гурт знаёмы з 2017 года. Менавіта NAVIBAND прадстаўлялі Беларусь на конкурсе ў Кіеве. Гэта быў першы і пакуль што адзіны выпадак, калі са сцэны дарослага «Еўрабачання» прагучала песня на беларускай мове – «Гісторыя майго жыцця».

Канцэрт гурта NAVIBAND у Варшаве, 25 траўня 2024 года. Фота: Anton Zhivanov / eurovision.media

NAVIBAND вядомыя сваёй пазіцыяй адносна свабоды і незалежнасці Беларусі, яны актыўна ўдзельнічалі ў пратэстах 2020 года ў Менску, а таксама выпусцілі некалькі песень у падтрымку пратэстоўцаў, якія не пабаяліся выйсці на вуліцу. Можна з упэўненасцю сказаць, што сённяшняя творчасць гурта адлюстроўвае жыццё і перажыванні беларусаў у эміграцыі.

Больш фотаздымкаў з канцэрта глядзіце ў нашым Telegram-канале. Выява артыкула і фотаматэрыялы: Anton Zhivanov / eurovision.media