YouTube-шоў «Падабайка»: Музыканты, журналісты і блогеры пазмагаліся ў веданні беларускіх песень на «Еўрабачанні»

Ксюша з гурта «NaviBand», спартовы журналіст Яраслаў Пісарэнка, а таксама пераможца «Дзіцячага Еўрабачання 2007» Аляксей Жыгалковіч. Хто ўзагадаў больш?

Шоу «Падабайка» — адносна новы праект на YouTube, які хутка набірае папулярнасць. У кожным выпуску дзеячы культуры, музыканты і журналісты змагаюцца ў ведах адносна ўсяго, што звязана з Беларуссю. Сённяшні выпуск быў прысвечаны «Еўрабачанню», а яго ўдзельнікі спрабавалі ўспомніць усе песні, якія прадстаўлялі Беларусь на гэтым міжнародным конкурсе.