«Еўрабачанне 2024» пройдзе ў шведскім Мальмё

Раніцай 7 ліпеня Еўрапейскі вяшчальны звяз аб’явіў, што 68мы конкурс песні «Еўрабачанне 2024» пройдзе ў «Malmö Arena». У 2013 годзе Мальмё ўжо прымаў «Еўрабачанне» і таксама пасля перамогі Loreen.

Цікавы факт, што пасля аб’яўлення гораду, у якім пройдзе наступны конкурс, фаны «Еўрабачання» пачалі ў экстранным рэжыме браніраваць жыллё ў Мальмё на еўратыдзень – з 7 па 12 траўня. Праз 2 гадзіны на booking.com ужо не было даступных варыянтаў жылля на гэтыя даты.

Фота: northabroad