Яшчэ ў лютым Беларуская рада культуры апублікавала спіс музыкаў, якім цяпер забаронена выступаць у Беларусі. Поўны спіс прадстаўнікоў Беларусі на «Еўрабачанні», якія апынуліся ў стоп-лісце:
- Вольга Сацюк (Дзіцячае Еўрабачанне 2003);
- Анжаліка Агурбаш (Еўрабачанне 2005);
- Ксенія Сітнік (Дзіцячае Еўрабачанне 2005, пераможца);
- Паліна Смолава (Еўрабачанне 2006);
- Дзмітрый Калдун (Еўрабачанне 2007, лепшы вынік Беларусі – шостае месца);
- Гурт “Litesound” (Еўрабачанне 2012);
- Uzari (Еўрабачанне 2015);
- NaviBand (Еўрабачанне 2017);
- Alekseev (Еўрабачанне 2018).
Афіцыйнай інфармацыі, з чым звязана забарона, няма і хутчэй за ўсё не будзе, але шмат якія артысты з чорнага спіса ў 2020 годзе падтрымалі беларускі пратэст і выступілі супраць гвалту так званых сілавікоў. Напэўна, стоп-ліст фармаваўся па гэтым прынцыпе.
Цікава, што ў чорным спісе апынулася і група Litesound, што прадстаўляла Беларусь у 2012 годзе ў Баку. Улетку-восенню 2020 года музыканты гурта адкрыта падтрымвалі пратэст і нават выпусцілі песню на верш Якуба Коласа «Беларускаму люду», якая стала адным з гімнаў беларускага пратэсту. 13 кастрычніка 2022 музыканты разам са сваімі бацькамі былі затрыманыя, заведзеная крымінальная справа за ўдзел у пратэстах.
Акрамя таго, цяпер у Беларусі не змогуць выступіць: гурт Little Big, Маніжа, Святлана Лабада, Ціна Караль і пераможца «Еўрабачання 2016» Джамала. Нечакана ў чорным спісе апынуліся і амерыканскія зоркі Lady Gaga і спявачка Шэр.