Базель прыме «Еўрабачанне 2025»

Сёння раніцай афіцыйны сайт «Еўрабачання» паведаміў, што арэна St. Jakobshalle ў Базелі (Швейцарыя) была абрана тэлерадыёкампаніяй SRG SSR і Еўрапейскім вяшчальным саюзам (EBU) для правядзення наступнага конкурсу. Фінал адбудзецца ў суботу 17 траўня, а паўфіналы – у аўторак 13 і чацвер 15 траўня.

У спаборніцтве за права прымаць конкурс таксама змагалася Жэнева, аднак арганізатары аддалі перавагу заяўцы Базеля. Працэс выбару ўлічваў інфраструктуру арэны, мясцовую інфраструктуру і здольнасць прымаць тысячы фанатаў і журналістаў з усяго свету.

«Базэль выбраны ў якасці горада-арганізатара, і гэта першы выпадак, калі «Еўрабачанне» не прымала сталіца на працягу шасці конкурсаў запар», – адзначаецца на сайце «Еўрабачання».