І гэтае «Еўрабачанне» без беларусаў. Польшча абрала свайго прадстаўніка ў Мальмё

Раніцай 19 лютага польскі нацыянальны тэлеканал TVP абвесціў, што абраў спявачку Luna з песняй «Tower» у якасці прадстаўніка краіны на «Еўрабачанні 2024».

Беларускі стэндап-комік Pan Savyan, які удзельнічаў у польскім нацыянальным адборы, на «Еўрабачанне» не паедзе.

Аднак, беларуса маглі не выбраць з-за фармальных прычынаў. Адным з галоўных патрабаванняў для ўдзельнікаў нацыянальнага адбору была наяўнасць польскага грамадзянства. У лістападзе мінулага году Дзмітрый Саўян падаў адпаведныя дакументы для атрымання грамадзянства, рашэнне павінна быць у красавіку.