Беларускі стэндап-комік Дзмітрый Саўян пад псеўданімам Pan Savyan у выніку галасавання польскага нацыянальнага журы атрымаў толькі 5 баллаў.
21 лютага на сайце тэлеканалу TVP, які і з’яўляецца арганізатарам нацадбору на «Еўрабачанне» у Польшчы, былі апублікаваныя падрабязныя вынікі галасавання журы. Песню для «Еўрабачання 2024» абіралі 5 чалавек, сярод якіх музыканты і прадстаўнікі медыя. Іхныя балы склаліся такім чынам:
- Luna – The Tower – 34
- Justyna Steczkowska – WITCH-ER Tarohoro – 33
- L.U.C., Dagadana, Kayah, RBFO, Laboratorium Pieśni – Jesień – Tańcuj – 23
- Marcin Maciejczak – Midnight Dreamer – 23
- Natasza Urbańska – Who We Are – 22
- nita – Thunder – 19
- Bryska – Obca – 13
- Sasi i Blascello – Karma – 11
- Maciej Musiałowski – Znak – 10
- Karolina Wielgus – Kwiatuszek – 9
- Happy Prince – Insatiable – 8
- Izdeb – Duch – 8
- My Friend Casino – Enslave – 8
- Izabela Zabielska – Nowhere To Go – 8
- Krystyna Prońko – Tempus Fugit – 8
- Paulina Wróblewska – Dni – 6
- Krystian Embradora – Rebel – 6
- Koko Die – If I Could – 5
- Edyta Górniak – I Remember – 5
- Pan Savyan – W Kolorku Amaretto – 5
- Kuba i Kuba – Światło – 4
- Piotr Odoszewski – Dzień noc – 4
Свае балы для беларуса аддалі два сябры журы з пяці: прэзідэнт OGAE Polska Конрад Шчэнсны – 4 балы, музычны кіраўнік «Radio Zet» Лукаш Петар – 1 бал.

Пабачаўшы беларуса ў выніковай табліцы, можна зрабіць выснову, што арганізатары нацыянальнага адбору дапусцілі беларуса да ўдзелу ў галасаванні журы, нягледзячы на адсутнасць польскага грамадзянства, што было абавязковым патрабаваннем.