Украіна ў фінале, Польшча – не. У Мальмё прайшоў першы паўфінал «Еўрабачання 2024»

Вечарам 7 траўня ў Мальмё-Арэне прайшоў першы паўфінал конкурсу песні «Еўрабачанне 2024».

Рэзультаты паўфіналу амаль супалі з прагнозамі букмекераў. Усе, акрамя Польшчы – насуперак прагнозам яна не трапіла ў фінал. А вось фаварыты гэтага году – Украіна і Харватыя, на праход якіх букмекеры нават спынілі прыём ставак, з лёгкасцю апынуліся ў спісе з 10 фіналістаў:

  • Сербія
  • Партугалія
  • Славенія
  • Украіна
  • Літва
  • Фінляндыя
  • Кіпр
  • Харватыя
  • Ірландыя
  • Люксембург

Наш фотакарэспандэнт працаваў у гэты дзень перад Мальмё-арэнай і на сваю камеру зафіксаваў эмоцыі людзей, якія прыйшлі на ўласныя вочы пабачыць першы паўфінал «Еўрабачання 2024».

Нагадаем, што ў хуткім часе ўсе фота і відэа матэрыялы з конкурсу ў добрай якасці і без лагатыпу будуць размешчаны на старонке Digital Media Files.

Фота выявы: Alma Bengtsson / EBU